16:44 22 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21

Глядзіце на відэа фільм, які быў створаны адмыслова да Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm.

Кароткаметражны фільм "Ягор" па матывах нашумелай кнігі "Радзіва Прудок" Андруся Горвата знялі акцёры Нацыянальнага акадэмічнага Тэатра Янкі Купалы.

Андрусь Горват — мінчук, з'ехаў з Мінска ў вёску Прудок, што на Палессі недалёка ад мяжы з Украінай. Да гэтага ён працаваў журналістам і адначасова дворнікам тэатра імя Янкі Купалы. На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Андрусь публікуе "смешныя і сумныя інтымныя тэксты", якія паступова сабраліся ў кнігу "Радзіва Прудок", поўную добрага гумару ды трапных назіранняў мастацкага вока.

Рэжысёрамі фільма сталі Раман Падаляка і Міхаіл Зуй, аператар — Ксенія Васілеўкіна, у акцёрскім саставе — Алена Сідарава, Аляксандр Малчанаў, Святлана Анікей, Іван Кушнярук, Аляксандр Паўлаў і іншыя.

Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (12)

По теме

Адну з частак "Хронік Нарніі" пераклалі на беларускую мову
Утульнае Раство ў музеі Азгура: майстэрня запрашае на кінапаказ
Тэги:
театр, кино, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Андрусь Горват, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы