08:09 24 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.16
Відэа

Alekseev прадставіў песню для беларускага адбору на "Еўрабачанне"

Атрымаць кароткую спасылку
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне 2018" (21)
2010

У беларускім адборы на "Еўрабачанне" папулярны спявак хоча ўдзельнічаць з англамоўнай версіяй сваёй песні "Навсегда". Слухайце песню "Forever" на Sputnik.

Праслухоўванні артыстаў, якія падалі заяўкі на ўдзел у "Еўрабачанні 2018" ад Беларусі, адбудуцца ў Белтэлерадыёкампаніі ўжо 11 студзеня — з іх ліку журы адбярэ да 15 фіналістаў, якія і будуць змагацца за права паехаць на конкурс у Лісабон.

Усяго заяўкі для ўдзелу ў беларускім адборы падалі каля ста артыстаў, у іх ліку — папулярны сярод моладзі ўкраінскі поп-спявак Alekseev, вядомы па сінглам "Пьяное солнце" і "Чувствую душой". Незадоўга да праслухванняў ён прадставіў сваю песню — "Forever".

Насуперак надзеям фанатаў, "Forever" — не новая кампазіцыя, а англамоўная версія прадстаўленага ў лістападзе сінгла "Навсегда" — за два месяцы ролік з песняй сабраў больш за тры мільёны праглядаў.

Зрэшты, фанаты ўсё роўна рады новай кампазіцыі Alekseev'a і жадаюць яму поспехаў у нацыянальным адборы на "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Акрамя Аляксеева, удзел у адборы прымаюць многія ўжо знаёмыя беларусам артысты: Гюнеш, Юзары, Аляксей Грос, Napoli, Kattie, група Shuma і іншыя.

Тэмы:
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне 2018" (21)

По теме

Больш за 100 заявак паступіла для ўдзелу ў адборы на "Еўрабачанне"
Кіркораў будзе рыхтаваць беларускага прадстаўніка на "Еўрабачанне"
Расія вернецца на конкурс песні "Еўрабачанне"
Тэги:
песни, музыка, Еўрабачанне-2018, Украіна, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы