00:58 24 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

"Ляцім разам": Brutto і Belavia выпусцілі іміджавае відэа

Атрымаць кароткую спасылку
1920
© YouTube / BRUTTO BAND

У аснову трэка легла песня "Родны край". Новы сумесны ролік беларускага рок-гурта і авіякампаніі глядзіце на Sputnik.

Калектыў Brutto і авіякампанія Belavia апублікавалі на YouTube чарговы прадукт супрацоўніцтва — відэа пад назвай "Ляцім разам".

Музыку да кліпа напісаў украінскі музыка, які жыве ў Лос-Анджэлесе — Аляксей Gorchitza.

Карыстальнікі Instagram пад пастом у афіцыйным запісе Brutto высока ацанілі сумесную творчасць, падкрэсліўшы, што рэклама выйшла добрая.

Ролік "Ляцім разам" — не першая калабарацыя музыкаў з авіякампаніяй, летам партнёры апублікавалі відэа, на якім лідар гурта Сяргей Міхалок чытае верш Максіма Багдановіча на борце самалёта.

"Белавія" стала афіцыйным перавозчыкам папулярнага беларускага гурта "Brutto" ў ліпені 2017 года.

Тэги:
Brutto, Belavia, Сяргей Міхалок, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы