04:24 13 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.46

Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы змадэлявала палёт праз туманнасць Арыёна з выкарыстаннем "галівудскіх прыёмаў".

Новы відэаролік, прадстаўлены NASA, дае магчымасць праляцець праз Туманнасць Арыёна і паглядзець на яе знутры. Акрамя таго, гледачы могуць убачыць тое, што звычайна не відаць няўзброеным вокам: для стварэння відэароліка выкарыстоўваліся і інфрачырвоныя выявы, атрыманыя касмічнымі тэлескопамі Hubble і Spitzer, а таксама некаторыя прыёмы, якія прымяняюцца пры стварэнні галівудскіх фільмаў.

Туманнасць Арыёна — самая яркая дыфузная туманнасць, дзякуючы чаму яна бачная з Зямлі няўзброеным вокам. Яе паверхня перавышае плошчу поўнага Месяца больш за чатыры разы. Туманнасць знаходзіцца на адлегласці больш за тысячу светлавых гадоў ад Зямлі і мае 33 светлавых гады ў дыяметры.

По теме

NASA паказала панараму з цэнтра Млечнага Шляху
Тэги:
созвездие Ориона, космос, NASA, ЗША

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы