Відэа

Салігорскія зваршчыкі знялі сваю версію кліпа Satisfaction

Падпісацца
Хваля падтрымкі курсантаў з Ульянаўскага лётнага вучылішча, якія знялі сваю версію кліпа Satisfaction, захліснула інтэрнэт. Свае версіі роліка выклалі ў сетку пенсіянеры, біятланісты, студэнты і курсанты іншых навучальных устаноў. Пра тое, як падтрымалі іх зваршчыкі з Салігорска, глядзіце на відэа.

Зваршчыкі з Салігорска знялі сваю версію кліпа да песні Satisfaction, каб падтрымаць курсантаў Ульянаўскага лётнага вучылішча. Раней у сетку трапіла відэа, на якім будучыя лётчыкі ў ніжняй бялізне танчаць пад песню. Пасля таго, як яго ўбачыў кіраўнік навучальнай установы, ён абвясціў аб адлічэнні ўсіх, хто ўдзельнічаў у здымцы.

Карыстальнікаў сеткі абурыла падобнае рашэнне, і яны пачалі здымаць і размяшчаць свае версіі кліпа. Падобныя ролікі знялі мамы саміх курсантаў, пенсіянеркі з Санкт-Пецярбурга, біятланісткі, курсанты іншых навучальных устаноў, а студэнты з усёй Расіі зладзілі флэшмоб у іх падтрымку. Не засталіся ў баку і беларусы: днямі ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім пад песню танчаць зваршчыкі з Салігорска.

Іх версія кліпа спадабалася карыстальнікам, а вось прадстаўнікі праваахоўных органаў адрэагавалі на яе сурова. Сталічныя праваахоўнікі ў Twitter заклікалі сваіх калегаў з Мінскай вобласці правесці праверку па гэтым факце.

Стужка навiн
0