Відэа

Мядзведзь дапамог забраць з бальніцы свайго дрэсіроўшчыка

Падпісацца
Цыркавы мядзведзь Яша дапамог каціць каляску са сваім дрэсіроўшчыкам, якога выпісалі з бальніцы. Глядзіце на відэа, што рабіў клышаногі.

Алег Аляксандраў, дрэсіроўшчык Яшы, некалькі месяцаў правёў у адной з бальніц Масквы, дзе лячыўся пасля падзення з-пад купала ў цырку Ніжняга Ноўгарада. На той момант Аляксандраў займаўся з трыма медзведзянятамі.

"Зрок вельмі слабенькі ў мядзведзяў. Я да іх калі падышоў, працягнуў ім свае рукі, яны доўга і дэталёва мяне абнюхвалі, вывучалі. Наогул кажучы, пах свой, родны. Прынялі, вядома", — распавёў дрэсіроўшчык пасля таго, як вярнуўся ў цырк.

А гісторыя "эвакуацыі" Аляксандра з бальніцы такая: у медустанову за ім прыехаў у тым ліку і Яша. Ён каціў крэсла, у якім знаходзіўся яго дрэсіроўшчык.

Стужка навiн
0