22:16 23 лютага 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.27
© RUPTLY.

Турысты штогод з'язджаюцца ў італьянскі рэгіён П'емонт, каб паглядзець на апельсінавую бітву, якая праходзіць у пачатку лютага. Глядзіце на відэа, як знішчаліся цэлыя скрыні цытрусавых.

Карані гэтай традыцыі сыходзяць ажно ў Сярэднявечча: згодна з легендай дачка млынара адмовіла мясцоваму кіраўніку ў "праве першай ночы" і адсекла сабе галаву. З тых часоў апельсінавая бітва сімвалізуе паўстанне супраць тыраніі.

У бітве ў гэтым годзе ўдзельнічалі дзевяць каманд, у якія ўвайшлі тысячы італьянцаў. Аддаючы даніну гісторыі, удзельнікі бітвы апранаюцца ў рыцарскія даспехі. Усяго свята доўжыцца тры дні, паглядзець на яго збіраюцца не толькі мясцовыя жыхары, але і шматлікія турысты і госці з іншых рэгіёнаў краіны.

Пры гэтым гледачам таксама можна паўдзельнічаць у бітве — іх дазволена прыймаць у каманды, калі яны надзенуць рудыя шапкі. Падчас фестывалю знішчаюцца тоны цытрусавых.

Тэги:
Апельсінавае пабоішча, Італія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы