19:44 22 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.40
Відэа

Мільёны кубікаў "Лега": выстава незвычайнай скульптуры адкрылася ў Мінску

Атрымаць кароткую спасылку
25 0 0
© Sputnik Анастасия Волчок / Сергей Пушкин

Глядзіце на відэа Sputnik, як выглядаюць гіганцкія скульптуры з мільёнаў кубікаў канструктара "Лега".

Упершыню ў Мінску праходзіць выстава "The Art of the Brick. Мастацтва Лега", якая ўжо заваявала знакамітыя галерэі свету ад Парыжа да Нью-Ёрка. У ТРЦ Galleria прадстаўлены маштабныя фігуры з мільёнаў кубікаў "Лега". Тут можна ўбачыць сусветна вядомыя статуі і партрэты знакамітых людзей.

Наведвальнікаў запрашаюць зазірнуць у тэматычныя залы: "Майстэрня мастака", "Сусветная культура" і "Эмоцыі і стану", а таксама наведаць вялікую гульнявую зону для гасцей усіх узростаў.

Аўтар скульптур, Натан Савайя — вядомы амерыканскі мастак з Нью-Ёрка. Яго выставы праходзілі ў лепшых музеях і галерэях свету, у тым ліку the Time Warner Centre ў Нью-Ёрку, the Art and Culture Centre ў Галівудзе, the Spot Gallery ў Парыжы.

Выстава працуе штодня з 10:00 да 22:00.

Тэги:
выстава, "Лега", Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы