03:23 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43

Жыхары Мазыра для расчысткі снегу прыстасавалі квадрацыклы і кавалак бляхі. Глядзіце на відэа, як крэатыўна можна падысці да ўборкі дарог.

Відэа, на якім бачна, як з дапамогай квадрацыкла і кавалка бляхі два чалавекі прыбіраюць снег, з'явілася ў сацыяльнай сетцы "УКантакце".

Двое мужчын прычапілі да квадрацыклаў гнуты ліст бляхі, які адначасова выкарыстоўваецца і як грэйдар, і як своеасаблівыя сані. Пры гэтым, як можна заўважыць, прылада працуе дастаткова эфектыўна.

Як раней паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у бліжэйшыя дні снегапады ў Беларусі працягнуцца. Паводле інфармацыі МНС, больш за ўсё снегу пакуль выпала ў Магілёўскай вобласці.

Тэги:
квадрацыкл, снег, Мазыр, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы