00:45 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
© Sputnik

Мініяцюрнага робата, які можа паспяхова працаваць як у сельскай гаспадарцы, так і займацца ўборкай тэрыторыі, "навучаюць" у Беларусі. Глядзіце на відэа, як працуе навінка.

Першапачаткова італьянцы стварылі гэтага робата для таго, каб выкарыстоўваць яго для чысткі пляжаў, аднак беларусы пайшлі далей — яны хочуць з яго дапамогай чысціць снег, ажыццяўляць патруляванне і нават размініраванне.

Беларускія распрацоўшчыкі абяцаюць цалкам перапрацаваць італьянскі прыклад і "давучыць" яго арыентавацца, а таксама павялічыць аўтаномнасць з дапамогай ідругой батарэі.

Кіруецца робат з джойсціка, абсталяванага планшэтам, аднак беларусы дадаць функцыю аўтапілота. Пры гэтым робата могуць яшчэ "нагрузіць" прычапной прыладай для буксіроўкі.

Коштпераасэнсаванага беларусамі робата абяцаюць знізіць у параўнанні з італьянскім механізмам.

Тэги:
робататэхніка, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы