08:05 19 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.13
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.18
© Sputnik Анастасия Волчок / Александр Шурмелев

Выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" адкрылася сёння ў Мінску. Глядзіце на відэа, якія карціны пралезлі ў дзверы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

Адзінай умовай, якую прад'яўлялі да працы на выставе, - каб яна пралезла ў дзверы. Да аўтара - каб ён заплаціў невялікі ўнёсак. Мастакоў не спынілі ні холад, ні завіруха, якая літаральна засыпала Мінск снегам: усяго на выставе прадстаўлены 323 работы пачаткоўцаў і вядомых мастакоў.

На сценах НЦСМ можна ўбачыць класічныя пейзажы і партрэты, карціны, выкананыя ў сучасных тэхніках, выявы кацят і іншапланецян, а калі падняцца на другі паверх, можна пазнаёміцца са стымпанкавым камарыкам і даведацца, якую ежу гатуюць на'ві і як бавіць час Бэтмэн.

Выстава будзе доўжыцца да 8 красавіка, і кожны жадаючы можа прагаласаваць за ўпадабаную работу.

Тэги:
Сучаснае мастацтва, жывапіс, "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава), НЦСМ, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы