12:01 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.20

Пашпарты таленавітым маладым людзям, якія прыехалі сёння ў Мінск з усіх куткоў Беларусі, уручыла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава. Як прайшла ўрачыстая цырымонія, глядзіце на відэа Sputnik.

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў таленавітай моладзі прайшла ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дакументы 14-гадовым падлеткам уручыла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава. З яе рук галоўны дакумент грамадзяніна атрымалі 27 прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры навукова-практычных канферэнцый, рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў і прадметных алімпіяд.

"Вы атрымліваеце важны дакумент, вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Але грамадзянін — гэта не толькі высокае званне, але гэта і абавязкі, якія ўскладаюцца на вас, і адказнасць", — звярнулася Качанава да дзяцей.

Усебеларуская акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі!" пачалася сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яна праходзіць з 2004 года пад эгідай БРСМ. Падчас акцыі моладзь атрымае пашпарты з рук прадстаўнікоў улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных людзей Беларусі.

Тэги:
Пашпарт, "Мы - грамадзяне Беларусі!" (акцыя), Радыё Sputnik Беларусь, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Google паказаў, што добрага шукалі людзі у 2018 годзе
    Последнее обновление: 15:28 13.12.2018
    15:28 13.12.2018

    Google паказаў, што добрага шукалі людзі у 2018 годзе

    Па дадзеных Google Trends, у 2018 годзе людзі ва ўсім свеце фармавалі запыты са словам "добра" часцей, чым калі-небудзь раней: відэа з пазітыўнымі запытамі апублікавана на youtube-канале карпарацыі.

    6
  • Wargaming і Белавія прадставілі чарговы танкалёт
    Последнее обновление: 12:57 13.12.2018
    12:57 13.12.2018

    Wargaming і "Белавія" прадставілі чарговы танкалёт

    Авіяпарк "Белавія" папоўніўся новым "танкалётам", прэзентацыя паветранага судна ў ліўрэі World of Tanks адбылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Відэасправаздачу з мерапрыемства глядзіце на Sputnik.

    4
  • Сацыёлагі: Беларусь апынулася смачным аб'ектам даследавання
    Последнее обновление: 08:58 13.12.2018
    08:58 13.12.2018

    Сацыёлагі: Беларусь апынулася смачным аб'ектам даследавання

    Расійскія аналітыкі Сяргей Барысаў і Юлія Юшкова-Барысава распавядаюць пра сваё сацыялагічнае даследаванне Беларусі, напісанае і выкладзенае жывой, эмацыйным мовай, якая будзе зразумелая не толькі спецыялістам, але і шырокаму колу чытачоў.

    7
  • Ёлка-фэст: Дзяды Марозы і Снягуркі паказалі, на што здольныя
    Последнее обновление: 13:54 12.12.2018
    13:54 12.12.2018

    Ёлка-фэст: Дзяды Марозы і Снягуркі паказалі, на што здольныя

    Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі агляд Дзядоў Марозаў і Снягурак.

    8

Галоўныя тэмы