03:11 20 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.14

Плануецца, што прэм'ера кінастужкі, дзе галоўныя ролі сыгралі Джуд Лоў, Джоні Дэп і Эдзі Рэдмейн, адбудзецца ў лістападзе.

Стваральнікі стужкі "Фантастычныя стварэнні: Злачынствы Грын-дэ-Вальда" прадставілі першы тызер-трэйлер карціны — ролік апублікаваны на афіцыйным акаўнце студыі Warner Bros.

Падзеі ў карціне разгортваюцца ў канцы 20-х гадоў ХХ стагоддзя ў Еўропе. У стужцы паказваецца малады Дамблдор (яго грае Джуд Лоў), які са сваім былым студэнтам Ньютам Саламандэрам (Эдзі Рэдмейн) шукае злога чараўніка Геллерта Грын-дэ-Вальд (Джоні Дэп), які здолеў збегчы.

Рэжысёрам і сцэнарыстам сіквела сталі Дэвід Йейтс і Джоан Роўлінг, якія працавалі і над першай часткай "Фантастычных стварэнняў".

Прэм'ера "Злачынстваў Грын-дэ-Вальда" запланавана на 15 лістапада 2018 года — на дзень раней амерыканскай. Трэцюю частку фільма плануецца выпусціць у 2020 годзе.

Тэги:
"Фантастычныя стварэнні" (фільм), Гары Потэр, Джаан Роулінг
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы