Адзін са стваральнікаў робата апублікаваў відэа рэкорднай зборкі на сваім YouTube-канале. Механізм вокамгненна справіўся з галаваломкай, разгледзець рухі можна толькі пры запаволеным праглядзе.
Пры гэтым аўтар роліка адзначыў, што перад здзяйсненнем рухаў робат яшчэ паспявае пралічваць сітуацыю.
Робат у выніку сабраў кубік Рубіка хутчэй чалавека ў 13 разоў. Сусветны рэкорд сярод людзей належыць амерыканцу Патрыку Понсц, які ўсталяваў сваё дасягненне ў 15 гадоў і сабраў галаваломку за 4,69 секунды. Папярэдні рэкорд належаў аўстралійцу Матсу Валку — яго вынік быў 4,73 секунды.