Відэа

Цырымонія ў гонар стагоддзя ўнутраных войскаў МУС прайшла ў Мінску

Падпісацца
Павіншаваць калег з юбілеем у Мінск прыбыла дэлегацыя з Расіі. Глядзіце відэа мерапрыемствы на Sputnik.

Урачыстая цырымонія з нагоды стагоддзя заснавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі адбылася ля мемарыяла загінулым супрацоўнікам органаў унутраных спраў у пятніцу.

Па такім выпадку на мерапрыемства ў Мінск прыбыла дэлегацыя Федэральнай службы войскаў Расгвардыі.

"З вялікай удзячнасцю прынялі запрашэнне і ўдзельнічаем разам з нашымі баявымі сябрамі і калегамі ў мерапрыемствах", — распавёў журналістам статс-сакратар — намеснік дырэктара Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі (Расгвардыі) генерал-палкоўнік Сяргей Захаркін.

Захаркін павіншаваў са святам усіх датычных. "Жадаю шчасця, дабрабыту ў сем'ях, і, самае галоўнае, каб усе нашы падначаленыя паспяхова выконвалі задачы і вярталіся дадому, дзе іх вельмі чакаюць", — сказаў Захаркін.

Усе ўдзельнікі цырымоніі ўсклалі вянкі і кветкі. Памяць таварышаў, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу, ушанавалі хвілінай маўчання.

"Было б няправільна, калі б толькі мы, жывыя, радаваліся нашаму юбілею. Я лічу, што гэта свята, перш за ўсё, ветэранаў і даніна памяці тым, хто загінуў, абараняючы закон і парадак", — выказаўся намеснік міністра ўнутраных спраў, камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі генерал-маёр Юры Караеў.

На яго думку, цырымонія — адзін з ключавых рытуалаў у дзень святкавання юбілею.

Стужка навiн
0