Відэа

Тату-майстар працуе ў Маскве і марыць мець дачыненне да мінскай тату-сцэны

Падпісацца
Андрэй Навіцкі распавёў Sputnik, чаму марыць аб музычнай кар'еры і як татуіроўка дапамагае яму падарожнічаць.

Тату-майстар Андрэй Навіцкі з Беларусі некалькі гадоў таму з'ехаў працаваць у Маскву. З асабістага захаплення татуіроўка для яго з часам стала прафесіяй. А першыя свае працы Андрэй трэніраваўся рабіць, як і многія тату-мастакі, на самім сабе.

Мастак Уладзімір Шапо першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання - Sputnik Беларусь
Мастак Уладзімір Шапо: першае тату зрабіў у 50 пасля няшчаснага кахання

Цяпер ён працуе ў розных тэхніках, у тым ліку і ў "хэндпоўк", гэта значыць іголкай уручную, без тату-машынкі, што і прадэманстраваў для Sputnik.

Андрэй прызнаўся, што кожны раз, калі прыязджае ў Беларусь, ён глядзіць на тое, як усё тут развіваецца, і нават падумвае, ці не вярнуцца назад: хочацца быць датычным да мінскай тату-сцэны.

А наогул Навіцкі адзначае, што татуіроўка дае яму шмат чаго — па-першае, дзякуючы ёй ён шмат падарожнічае, удзельнічае ў розных тату-канвенцыях, ды і проста вывучае вопыт іншых краін. А па-другое, яна дае выдатную магчымасць быць самому сабе гаспадаром і не працаваць "на дзядзьку".

Стужка навiн
0