Відэа

Супергерой і "Сіла Ікс": што пакажуць у новым фільме пра "Дэдпула"

Падпісацца
Па-ранейшаму экшн і жарты - студыя 20th Century Fox выпусціла другі трэйлер супергеройскага экшна "Дэдпул 2".

Ролік паказвае супрацьстаянне Дэдпула і Кейбла, які збіраецца забіць хлопчыка, што валодае супермагчымасцямі. Дэдпул вырашае выратаваць яго, а для гэтага збірае "гендэрна-нейтральную" каманду. У яе ўвайшлі героі-мутанты Даміно, Калос і Звышгукавая Боегалоўка.

Ролю супергероя Дэдпула ў фільме сыграў Раян Рэйнальдс, злыдня Кейбла — Джош Бролін. Акрамя іх, у стужцы зняліся Марэна Бакарын, Зазі Бітц, ЦіДжэй Мілер, Брыяна хільдэбранд і Стэфан Капічыч.

Стужка навiн
0