Відэа

Новы альбом і лепшыя хіты: гурт Бі-2 выступіў у Мінску

Падпісацца
Папулярныя рокеры ў чарговы раз прыехалі з канцэртам у беларускую сталіцу, аднак зараз прывезлі грандыёзнае шоу і новыя песні.

Яшчэ задоўга да пачатку канцэрта Бі-2 беларускія фанаты сабраліся ў велізарную чаргу ля "Мінск-Арэны", каб патрапіць на танцпол. Дадзеныя сэрвісаў, якія прадаюць квіткі, сведчылі аб тым, што ў касах засталіся толькі самыя дарагія.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанцэрт Би-2 у Мінску
Концерт БИ-2 в Минске - Sputnik Беларусь
Канцэрт Би-2 у Мінску

Многія вырашылі ўбачыць рокераў з беларускімі каранямі бліжэй, таму ўзялі квіткі на танцпол. 

Зрэшты, залы на канцэртах Бі-2 у Мінску заўсёды запоўненыя прыхільнікамі усіх узростаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанцэрт Би-2 у Мінску
Концерт БИ-2 в Минске - Sputnik Беларусь
Канцэрт Би-2 у Мінску
У гэты раз Лёва і Шура прыехалі ў сталіцу ў рамках гастрольнага тура ў падтрымку свежага альбома "Гарызонт падзей", ён выйшаў мінулай восенню.

Рокеры выканалі новыя песні і не забыліся, вядома, пра любімыя хіты, правераныя часам і ўжо не адным пакаленнем. Выступленне суправаджалася светлавым шоу і відэакантэнтам на экранах сцэны.

Стужка навiн
0