23:12 12 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.17
© Sputnik / Игорь Лекаркин

На НВА імя Лавачкіна ідзе зборка касмічнага апарата "Месяц-25", які адправіцца на пошукі вады на спадарожніку Зямлі. Глядзіце на відэа, як ідзе праца над месяцовым "разведчыкам".

Перад апаратам ставяць некалькі задач, адна з іх — адпрацоўка мяккай пасадкі на месяцовую паверхню. Іншая — пошук вады і карысных выкапняў на Паўднёвым Полюсе.

"У раёне (Паўднёвага — Sputnik) Полюсу досыць мала добрых тэрыторый. Там, дзе патэнцыйна ёсць вада. Таму такія добрыя раёны трэба паспець "аслупаваць". Хто першым там сядзе — той і будзе гэтыя раёны выкарыстоўваць", — распавёў кіраўнік праекта "Месяц-Глоб" Павел Казмярчук.

Паводле яго слоў, вада неабходная будзе касманаўтам для забеспячэння месяцовых баз і сінтэзу ракетнага паліва. Гэта таксама і магчымасць атрымаць кісларод для існавання людзей на спадарожніку Зямлі.

"Па ўскосных прыкметах вада ёсць", — дадаў спецыяліст, сказаўшы, што пра яе магчымую наяўнасць паказваюць дадзеныя аўтаматычных спадарожнікаў, якія знаходзяцца на арбіце Месяца.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што будаўніцтва баз на начным свяціла пачнецца ўжо ў найбліжэйшай будучыні.

Тэги:
Месяц, Даследаванне космаса, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы