Відэа

Таямнічы "чупакабра" завёўся ў Аргенціне і забіў двух сабак

Падпісацца
Жывёла незразумелага паходжання патрапіла ў кадр у Аргенціне пасля інфармацыі пра забойства двух сабак. Глядзіце на відэа, як выглядае мясцовы "чупакабра".

Жыхароў аргенцінскага горада Санта-Фе напалохала дзіўная істота, якая забіла пітбуля і нямецкую аўчарку. Звер шпацыраваў уначы па вуліцах горада, у гэты момант ён і трапіў у аб'ектыў камеры.

Некаторыя параўналі мясцовага "чупакабру" з вярблюдам з-за доўгай шыі і маленькай галавы, многія апісалі яго як незвычайнага сабаку, а адзін карыстальнік інтэрнэту адзначыў, што бачыў гэту жывёлу яшчэ ў 2005-м, тады яна з лёгкасцю пераскочыла высокі бетонны плот.

Найбольш палахлівыя адзначылі, што гэта істота — чалавек, які ператвараецца ў монстра, а адзін карыстальнік упэўнены ў тым, што гэта вампір.

Стужка навiн
0