10:18 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Відэа

Лукашэнку і Дадону паказалі, як працуюць трактары з "вышыванкамі"

Атрымаць кароткую спасылку
2210

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў Малдове пяць трактароў вытворчасці МТЗ. Глядзіце на відэа, як беларуская тэхніка працуе на малдаўскіх палях.

Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Малдове. Беларускі лідар прывёз у падарунак пяць трактароў Belarus і два аўтамабілі МАЗ. Прэзідэнты ўжо паспелі паглядзець, як можна выкарыстоўваць беларускую тэхніку ў гаспадарцы.

У Малдову Лукашэнка прывёз трактары Belarus-1523 у абноўленай версіі — іх можна адрозніць па вечку маторнага адсека, на якім намаляваны беларускі арнамент. "Вышыванка" таксама прысутнічае і на шкленні сельскагаспадарчай машыны.

Трактар абсталяваны клімат-кантролем, магнітолай і святлодыёднымі фарамі, на ім таксама ўстаноўлены шыны з мадэрнізаваным кампаундам. Для зручнасці ў кабіне знаходзіцца нямецкае сядзенне з пнеўмападвескай.

Тэги:
трактар BELARUS, Ігар Дадон, Аляксандр Лукашэнка, Малдова

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы