Відэа

Чароўная сталіца: "Турэцкія авіялініі" стварылі промаролік пра Мінск

Падпісацца
Авіякампанія назвала сталіцу Беларусі цікавым напрамкам для падарожжаў з мноствам славутасцяў. Як прарэкламавалі Мінск прадстаўнікі Турцыі, глядзіце на відэа.

На днях авіякампанія Turkish Airlines размясціла на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы промаролік, які распавядае пра Мінск. Авіяперавозчык назваў горад "чароўнай сталіцай Беларусі" і адзначыў яго як цікавы напрамак для турызму.

З дапамогай відэароліка патэнцыйныя турысты і пасажыры авіякампаніі могуць коратка азнаёміцца з асноўнымі славутасцямі Мінска, а потым прыляцець у сталіцу Беларусі і ўбачыць усё на ўласныя вочы.

Авіякампанія для зручнасці турыстаў таксама распавяла, што працягласць палёту да Мінска складае пяць гадзін.

Авіякампанія Turkish Airlines часта размяшчае ў сацсетках відэа пра гарады, з якімі ў яе наладжаны прамыя авіязносіны, і распавядае пра тое, чаму гэтыя напрамкі цікавыя для падарожжа.

Стужка навiн
0