05:51 15 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.08
Sputnik / Александр Шурмелев

Прагучалі і песні на беларускай мове, а кампазіцыю "Молодость моя, Белоруссия" выконвалі ўдзельнікі калектыву родам з нашай краіны.

Музычны калектыў "Хор Турэцкага" і арт-група Soprano выступілі на адкрытай пляцоўцы каля музейна-паркавага комплексу "Перамога" ў рамках вялікага канцэрту, прысвечанага Дню Перамогі.

Выступіўшы ў Францыі, Аўстрыі і Германіі, "Хор Турэцкага" прыехаў у беларускую сталіцу з трохі іншай праграмай: прагучалі франтавая лірыка і творы на беларускай мове.

Кіраўнік хору прызнаўся, што з задавальненнем прадстаўляе праект у Мінску, паколькі ягоныя бацькі — ураджэнцы Беларусі і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічным стала таксама выкананне кампазіцыі "Молодость моя, Белоруссия" ўдзельнікамі хору таксама родам з Беларусі.

Далей у рамках тура калектыў наведае яшчэ Маскву (дзе выступіць на Беларускім вакзале), Тэль-Авіў і Нью-Ёрк.

Тэмы:
Дзень Перамогі 2018 (28)
Тэги:
"Хор Турэцкага", музыка, канцэрт, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы