04:34 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Sputnik / Воен-ТВ

Беспілотнік з процітанкавым гранатамётам прэзентавалі на палігоне пад Віцебскам. Глядзіце на відэа, як лётае і страляе ваенны робат.

У ходзе вучэнняў на палігоне "Лосвідо" у Віцебскай вобласці, дзе трэніруюцца беларускія дэсантнікі, прадэманстравалі баявы ўдарны беспілотнік, перадае тэлекампанія "Ваен-ТБ".

На кадрах, знятых беларускімі ваеннымі, можна ўбачыць, як узлятае БПЛА і робіць стрэл гранатай. Верагодней за ўсё баявы робат абсталяваны РПГ-26 "Аглень".

Гэта савецкая рэактыўная супрацьтанкавая граната, прынятая на ўзбраенне яшчэ ў 1985 годзе. Такой зброяй ў беларускім войску абсталяваныя як раз сілы спецыяльных аперацый.

Цікава, што прыцэльная далёкасьць РПГ-26 складае 250 метраў, а далёкасць прамога стрэлу — 170 метраў. Пры гэтым граната здольная прабіць браню таўшчынёй у 440 мм пад вуглом у 60 градусаў.

Тэги:
Ваенная тэхніка, Віцебская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы