Відэа

Дабраўся! Немец на 82-гадовым трактары прыехаў у Маскву

Падпісацца
Заўзятары з усяго свету прыбываюць у Маскву да пачатку футбольнага першынства. 70-гадовы немец прыехаў у сталіцу мундыялю на трактары і пагутарыў з ДЗІБДР.

У кожнага свае спосабы дабрацца ў Маскву — хто на самалёце, хто на цягніку, хтосьці аўтастопам, а немец Губерт Вірт пераадолеў больш за дзве тысячы кіламетраў на трактары 1936 года выпуску. Ён праехаў разам са сваёй таксай Хексам па тэрыторыях чатырох краін.

Футбольны заўзятар праязджаў каля 100 кіламетраў у дзень і начаваў у прычэпе-"дыліжансе", які нагадвае вялікую бочку. У яго прычэпе створаны ўсе ўмовы для пражывання.

Па прыбыцці ў расійскую сталіцу Вірт прымацаваў на прычэп банер Hallo Moskau! (Прывітанне, Масква — Sputnik). На пад'ездзе ў горад яго спынілі супрацоўнікі ДПС — для таго, каб павітаць.

Стужка навiн
0