06:38 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
из фондов БГАКФФД

У канцлагер Трасцянец звазілі людзей тысячамі - іх спальвалі, а косткі закопвалі. Гарэлі хлявы і ў першы дзень пасля вызвалення Мінска. Глядзіце унікальнае відэа.

Жудасныя кадры з мінскага канцлагера Трасцянец, найбуйнейшага на тэрыторыі Беларусі, знялі ў першыя дні пасля вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яшчэ гарэлі хлявы, у якія немцы звозілі людзей, усюды ляжалі целы забітых, а з зямлі тырчалі косткі.

Апошніх сваіх ахвяр нацысты расстрэльвалі ў хлеве. Целы спальвалі, косці закопвалі. Пра дакладную колькасць ахвяр Трасцянца гісторыкі спрачаюцца да гэтага часу. Хтосьці можа гаварыць пра 60 тысяч, іншыя — пра 200 тысяч чалавек. Сёння амаль не ведаюць імёнаў загінуўшых, гісторыі іх жыццяў — толькі тое, якім трагічным быў фінал для тых, хто трапіў у гэты канцлагер.

Sputnik ужо падрабязна распавядаў аб жудаснай гісторыі Трасцянца — спакойна чытаць  гэта папросту немагчыма. Аднак такія жахі важна памятаць, каб не дапусціць паўтарэння страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны, у якую бязвінна загінулі дзясяткі мільёнаў чалавек.

Глядзіце щнікальнае відэа з канцлагера Трасцянец у першыя дні пасля вызвалення Мінска на Sputnik.

Тэги:
Вялікая Айчынная вайна, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы