07:51 14 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.14
  • EUR2.41
  • 100 RUB3.17

Праз шэсць гадоў рэканструкцыі ў цэнтры беларускай сталіцы быў адкрыты стадыён "Дынама". Глядзіце на відэа яркія моманты ўрачыстай падзеі.

Роўна за год да старту II Еўрапейскіх гульняў адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця легендарнага стадыёна "Дынама" ў Мінску. Удзел у мерапрыемстве прынялі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьян Коэ.

Пасля прывітальных слоў Лукашэнка ўручыў ключ ад стадыёна спартсменам і націснуў кнопку, пасля чаго пачаўся зваротны адлік часу да старту Еўрапейскіх гульняў-2019.

Затым на стадыёне прайшла першая спартыўная падзея — лёгкаатлетычная эстафета юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Перамогу святкавалі спартсмены з Віцебскай вобласці.

Пасля на газон "Дынама" выйшлі футбалісты. Матч паміж аб'яднанай камандай брэсцкага і мінскага "Дынама" і зборнай клубаў Беларусі завяршыўся перамогай "дынамаўцаў" — 4: 3.

Сёння арэна прыме міжнародны матч паміж зборнымі Балканскіх, Балтыйскіх краін, Беларусі і Украіны. Пачатак у 18:30.

Тэги:
стадыён "Дынама", Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы