Мадрыдскія паліцэйскія вучаць службовых сабак ратаваць людзей. Прычым навыкі выратавання выхоўваюць ў шчанюкоў з ранняга дзяцінства. І арганізуюць для іх складаныя экзамены.
Адзін з такіх іспытаў "здаваў" і Понча — паліцэйскі ўпаў, і сабака адразу ж паспяшаўся яму на дапамогу. Прычым малы адразу ацаніў абстаноўку і пачаў рабіць "пацярпеламу" непрамы масаж сэрца, перыядычна правяраючы пульс.
Сабака "ратаваў" паліцэйскага, пакуль той не ўзняўся і не пахваліў яго. Радасны "ратавальнік" рушыў з пляцоўкі ўслед за сваім экзаменатарам.