15:26 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
© Sputnik / Павел Вур

Срэбную мадэль самалёта У-2 ювелір з Віцебска цалкам рабіў уручную, але гэта не адзінае, што здзіўляе. Глядзіце кадры працы над самалётам і цырымонію ўручэння.

Ювелір Андрэй Жызнеўскі 3 ліпеня падарыў срэбную мадэль самалёта У-2 Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею.

"Самым складаным у працы было прылітаваць дрот таўшчынёй 0,18 мікрон да вялікіх дэталяў. Гэта можа зрабіць не кожны майстар, нават высокага ўзроўню", — распавёў майстар на ўручэнні мадэлі самалёта.

Па словах Жызнеўскага, некалькі тыдняў ён спаў па некалькі гадзін у суткі, паколькі трэба было шмат чаго "давесці да розуму". Напрыклад, рэдкую зялёную паціну, якая з'яўляецца на метале толькі праз 100 гадоў ляжання ў зямлі, ювелір рабіў у апошнія ночы перад цырымоніяй уручэння самалёта.

"У стварэнні мадэлі я выкарыстаў тэхналогіі, якія вядомыя нямногім майстрам у свеце, таму я іх пакіну ў сакрэце", — дадаў ювелір.

На ўручэнні прысутнічалі прадстаўнікі Віцебскага аблвыканкама і гарвыканкама, якія адзначылі, што дзякуючы Жызнеўскаму аб віцебскай ювелірнай школе загавораць ва ўсёй Беларусі.

Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь выступіла галоўным інфармацыйным партнёрам перадачы Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею адзінай у свеце срэбнай мадэлі самалёта У-2, якую стварыў Андрэй Жызнеўскі.

Тэги:
ювелір, Самалёты, Андрэй Жызнеўскі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы