13:24 22 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
© Sputnik / Павел Вур

Запальныя танцы, каларытныя персанажы, конкурс на лепшы купальскі вянок і спаленне пудзіла - глядзіце на відэа, як віцябляне адзначылі Купалле.

Падчас мерапрыемства былі выкананыя меры супрацьпажарнай бяспекі: вогнішча ачапілі, а побач стаяў чалавек з вогнетушыцелем.

"Гэта Купалле ў нашым комплексе другое, першы раз мы адсвяткавалі яго ў мінулым годзе. Для нас вельмі важна адрадзіць традыцыі, таму ў нас заўсёды адзначаюць Калядкі і Масленіцу, а зараз і Купалле", — распавяла Sputnik дырэктар культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" Алена Чарных.

Ансамбль Сябрына не первый год участвует в Купалье
© Sputnik / Павел Вур
Ансамбль "Сябрына" не першы год удзельнічаюць у Купаллі

Паводле яе слоў, на свята ў гэтым годзе прыйшло прыкладна ў два разы больш людзей, чым у мінулым. І гэта вельмі добра, значыць, людзі цікавяцца сваімі традыцыямі.

Для жыхароў горада падрыхтавалі цікавую праграму з запальнымі танцамі, майстар-класам па пляценні купальскіх вянкоў, выступам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, навучанню стральбе з лука і, натуральна, спальванню пудзіла.

Сожжение чучела в Витебске
© Sputnik / Павел Вур
Спаленне пудзіла ў Віцебску

"У мінулым годзе мы проста ладзілі вогнішча, але потым знайшлі інфармацыю аб тым, што на Купалле часам спальвалі пудзіла", — дадала Чарных.

Венки посетители делали своими руками
© Sputnik / Павел Вур
Вянкі госці рабілі сваімі рукамі

Праграма мерапрыемства была разлічана на чатыры гадзіны і скончылася а поўначы карагодамі і скачкамі праз вогнішча, якое засталося пасля спалення пудзіла, а разам з ім і ўсяго дрэннага.

Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы