10:08 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
© RUPTLY.

Нават з космасу можна ўбачыць бліскавіцы падчас навальніцы над Зямлёй. Глядзіце прыгожае відэа на Sputnik.

Навальніцы ўражваюць кожнага: буянства стыхіі, бліскавіцы і грымоты адначасова і палохаюць, і прыцягваюць людзей ужо тысячы гадоў. Уражліва выглядае гэтая прыродная з'ява нават з космасу. Цяжка паверыць, але маланкі відаць нават з борта Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС)!

Астранаўт з Вялікабрытаніі Цім Пік зняў на відэа, як выглядае навальніца з космасу. Пазней гэты ролік паскорылі — выглядае ўсё вельмі захапляльна!

Падчас здымкі МКС пралятала над Паўночнай Афрыкай, Турцыяй і Расіяй. Самога астранаўта ўразіла тое, колькі маланак могуць ударыць у Зямлю за вельмі кароткі прамежак часу.

Дарэчы, вы ведаеце, што навальніцы бываюць не толькі ўлетку — вельмі рэдка, але адбываюцца яны нават зімой? Такая падзея рэгіструецца звычайна раз у некалькі гадоў, і нават з Зямлі яна выглядае зачаравальна!

По теме

Як беларус сабраў марсаход і пры чым тут пасылкі з Кітая
Апублікавана панарамнае відэа самай вялікай карты Галактыкі
Прагуляцца па Месяцы: NASA прадставіла віртуальны тур па спадарожніку Зямлі
Тэги:
Навальніца, Космас, Міжнародная касмічная станцыя
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы