18:04 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Відэа

БАТЭ з цяжкасцю выйшаў у 1/8 фіналу Кубка Беларусі

Атрымаць кароткую спасылку
910

Матч супраць "Энергетыка-БДУ" з першай лігі, па словах настаўніка БАТЭ, даў "шмат пажытку для разважанняў". Глядзіце відэаагляд паядынку, у якім барысаўчане маглі і не выйграць.

Напярэдадні адбыўся матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе "Энергетык-БДУ" — БАТЭ. Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць барысаўчан. "Жоўта-сінія" святкавалі перамогу ў авертайме. Галамі ў складзе гасцей адзначыліся Яссэ Туомінен (2-я хвіліна) і Ілля Сень (100). У гаспадароў — Яўген Юдчыц (64).

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага выставіў на матч, пішуць беларускія спартыўныя СМІ, эксперыментальны склад: узрост гульцоў, якія выйшлі на поле, крыху перавышаў 20 гадоў.

"Пры падрыхтоўцы да матчу ўлічвалі пакрыццё, час пачатку гульні. Пастараліся зрабіць ратацыю плюс далі шанец маладым хлопцам згуляць за галоўную каманду", — прыводзіць словы Багі прэс-служба БАТЭ.

Спецыяліст адзначыў моцныя бакі "Энергетыка". Па словах Багі, супернік — добрая каманда, напорыстая, добра гатовая фізічна. "Да ўсяго гэтага мы і рыхтаваліся, сустрэча такой і атрымалася", — сказаў ён.

Настаўнік БАТЭ дадаў, што сустрэча "дала шмат пажытку для разважанняў". "Скажу толькі, што думак з пазітыўным адценнем больш, чым з негатыўным", — сказаў на заканчэнне Бага.

Тэги:
футбол, Кубак Беларусі па футболе, ФК "БАТЭ", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы