17:15 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.15
Ruptly/ Instagram / catsvillcounty

Двухмесяцовая кошка мэйн-кун па мянушцы Хімера праславілася на ўвесь свет дзякуючы незвычайнаму выразу мысы, якая нагадвае твар чалавека. Глядзіце на відэа, як выглядае незвычайны гадаванец.

У Хімеры ўжо тысячы падпісчыкаў у Instagram, і колькасць фаловераў з кожным днём толькі павялічваецца. Гаспадыня коткі, заводчыца з Падмаскоўя Таццяна, пастаянна размяшчае ў сацсетцы ролікі з ёй.

Падпісчыкі актыўна каментуюць відэа з Instagram і называюць Хімеру "чарцянём" і "стомленым чалавекам". Нягледзячы на тое, што ў маленькай коткі вельмі сур'ёзны погляд, гаспадыня адзначае, што Хімера вельмі паслухмяная.

Пры гэтым мянушкі ў яе сваякоў таксама незвычайныя — сястру клічуць Валькірыя, а тата ў іх велізарны важны кот па мянушцы Ватыкан.

Тэги:
Жывёлы, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы