Відэа

Як прыехаць у Брэст без візы: для замежнікаў зрабілі мультфільм-інструкцыю

Падпісацца
Інфармацыйна-пазнавальны мультфільм для турыстаў раскажа пакрокава, як прыехаць у турысцка-рэкрэацыйную зону "Брэст" без візы.

Спецыяльны ролік у выглядзе мультфільма для падарожнікаў, які хацелі б наведаць Беларусь без візы, быў створаны і размешчаны на канале YouTube у Брэсце.

Яго працягласць — крыху больш за хвіліну. За гэты час у забаўляльнай форме дэталёва распавядаецца, што неабходна зрабіць для бязвізавай паездкі ў турыстычна-рэкрэацыйную зону "Брэст".

Ролік перакладзены на рускую, польскую і англійскую мовы.

Нагадаем, што ў цяперашні час у рамках бязвізавага рэжыму замежныя турысты могуць знаходзіцца ў Брэсце і Гродне да 10 дзён. З пачатку года зону "Брэст" без візы наведалі ўжо больш за 7,5 тысяч турыстаў з 53 краін. Больш за ўсё турыстаў прыязджае з Польшчы, Літвы, Латвіі і Германіі.

Стужка навiн
0