Відэа

Мылі жаночыя ногі, мужчын і машыны. Эратычная мыйка прайшла ў Гродне

Падпісацца
Чым моцны пол пакарыў публіку і як чапляліся за перамогу дамы, глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.

Хто эратычней зможа памыць машыну — завадныя дзяўчыны ў спадніцах экстраміні ці брутальныя мужчыны ў рабочай робе, вырашылі даведацца арганізатары аўтафестывалю SunDay-2018, які прайшоў пад Гродна 21 ліпеня.

У гэтым годзе конкурс стаў бліжэй да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Раней у ім удзельнічалі толькі каманды дзяўчат, а цяпер уразіць публіку з пенай і губкай у руках выйшла і каманда мужчын.

Конкурс праходзіў у два этапы, а выбіралі пераможцаў гледачы, якія ацэньвалі старанні ўдзельнікаў апладысментамі. Моцнаму полу дасталася малюсенькая машынка, дамам — зялёны пікап. У кожнай каманды было ўсяго тры хвіліны. Мужчын папрасілі зрабіць гэта прыгожа і энергічна, дзяўчат — эратычна. Удзельнікі так стараліся, што ў першым туры спаборніцтваў пераможца не вызначыўся.

На гэты выпадак арганізатары нарыхтавалі яшчэ адзін "гарачы" конкурс. Удзельнікі павінны былі мыць каманду супернікаў. Дакладней, толькі адну частку цела. Яе даверылі абраць па жаданні. Мужчыны захацелі, каб дзяўчаты эратычна памылі ім торс, дзяўчаты аддалі ў рукі мужчын ногі.

Тут хлопцы паказалі сапраўднае шоу і атрымалі ўпэўненую перамогу ў эратычным конкурсе. Дзявочая каманда, здаецца, не моцна знервавалася. На развітанне яны наладзілі мыйку машын на біс, атрымаўшы ў якасці суцяшальнага прыза захопленыя погляды мужчын.

Стужка навiн
0