Відэа

Домрачава стала першым зорным паслом Еўрапейскіх гульняў-2019

Падпісацца
Біятланістка, якая не так даўно завяршыла кар'еру, не застаецца ўдалечыні ад спорту - сёння Дар'я Домрачава атрымала званне "Зорны пасол II Еўрапейскіх гульняў 2019 года". На відэа Sputnik - цырымонія, якая прайшла ў НАК.

У аўторак у штаб-кватэры НАК адбылася ўрачыстая цырымонія запуску праекта "Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў", задачай якога з'яўляецца прасоўванне будучага маштабнага спартыўнага мерапрыемства на ўсім кантыненце.

Стадыён Дынама ў дзень адкрыцця - Sputnik Беларусь
Квіткі на Еўрапейскія гульні-2019 паступяць у продаж з 1 снежня

Першым зорным паслом Еўрапейскіх гульняў-2019 стала чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава. Былая біятланістка адзначыла, што для яе вельмі ганарова атрымаць гэта званне.

"Я буду старацца з усіх сіл прайсці гэты шлях пасла з годнасцю, каб выканаць  сваю місію", — сказала Домрачава.

Дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін распавёў, што зорнымі пасламі стануць выбітныя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры не толькі Беларусі, але і замежных краін. Так, наступнымі гэтае званне артымаюць вядомыя цыркавыя артысты браты Запашныя.

Еўрапейскія гульні-2019 пройдуць будучым летам у Мінску. Больш за чатыры тысячы спартсменаў будуць спаборнічаць у 15 відах спорту.

Стужка навiн
0