19:06 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
© Sputnik / Александр Шурмелев

Дзень Паветрана-дэсантных войскаў адзначаюць у чацвер беларускія вайскоўцы. Як праходзіць дзень ПДВ у Мінску - глядзіце на відэа Sputnik.

Традыцыйна дэсантнікі 2 жніўня адпраўляюцца на Востраў слёз — там яны ўскладаюць кветкі да бронзавага абраза Божай Маці і ўспамінаюць загінуўшых у Афганістане таварышаў.

Дзень ПДВ звычайна асацыююць з купаннем "блакітных берэтаў" у фантанах, аднак у мінулым годзе за гэтым заняткам у Беларусі засталі толькі адзінак, прычым як у Мінску, так і іншых гарадах.

Днём нараджэння дэсантных войскаў лічыцца 2 жніўня 1930 года — тады ўпершыню на вучэннях пад Варонежам скокнулі з парашутам 12 чалавек. У СССР дэсантнікі, якія лічацца элітай арміі, удзельнічалі ва ўсіх узброеных канфліктах.

У Беларусі пераемнікам ПДВ сталі Сілы спецыяльных аперацый.

Тэги:
Дзень ПДВ, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы