18:06 23 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.29
© Sputnik / Сергей Пушкин

Дзень памяці роўнаапостальнай Марыі Магдаліны адзначаецца ў суботу, 4 жніўня. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшло свята ў самым прыгожым храме Мінска - царкве Святой Марыі Магдаліны.

З нагоды прастольнага свята храма ў ім здзейсніў боскую літургію Патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Ля варот храма яго сустрэлі шматлікія вернікі і духавенства. Павел павіншаваў усіх з прастольным святам. Як і ў мінулым годзе, мітрапаліту ўручылі букет белых руж.

Церковь Святой Равноапостольной Марии Магдалины – престольный праздник
© Sputnik / Марина Серебрякова
Царква Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны - прастольнае свята

Храм роўнаапостальнай Марыі Магдаліны быў пабудаваны ў 1847 годзе. Ён дзейнічаў нават у гады Вялікай Айчыннай вайны. Потым яго зачынілі і перадалі вернікам толькі ў 1990-м.

Гэтая царква лічыцца адной з найпрыгажэйшых у Мінску. Сярод святынь храма — цудадзейны абраз свяціцеля Мікалая і крыж з часціцамі мошчаў Божых угоднікаў.

Тэги:
Рэлігія, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы