Відэа

"Лепшы з лепшых": акцёр Віктар Манаеў адзначае юбілей

Падпісацца
Легендарнаму беларускаму акцёру тэатра і кіно сёння спаўняецца 60 гадоў.

Галоўная кропка ў кар'еры акцёра Віктара Манаева — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На яго рахунку — больш за сорак роляў, у тым ліку, такія як Лёнька Дзьмухавец у п'есе "Радавыя" Дударава і Мікіта Зносак з пастаноўкі Купалы "Тутэйшыя". За гэтыя вобразы акцёр атрымаў дзяржпрэміі СССР і Беларусі.

Генеральная рыпетыцыя спектакля Рэвізор у пастаноўцы Мікалая Пінігіна - Sputnik Беларусь
"Рэвізор" па-беларуску: у Купалаўскім прадставілі новае прачытанне Гогаля

Але больш важна за ўсе ўзнагароды — любоў гледачоў, бо ў Купалаўскі наведвальнікі даўно прыходзяць "на Манаева". Народны артыст Беларусі на сцэне робіць непаўторныя вобразы, якія запамінаюцца надоўга.

Калегі па праву называюць яго адным з самых лепшых акцёраў краіны і выдатным чалавекам, а тэатральная моладзь лічыць выдатным настаўнікам і сапраўдным жартаўніком.

"Для мяне гэта родны чалавек — мы працуем разам з 85 года, а ведаем адзін аднаго з інстытуцкіх часоў. Ён адукаваны, сумленны, пяшчотны, з цудоўным характарам. Для мяне — гэта мая левая рука", — падзяліўся мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін.

"На рэпетыцыях Віктар Сяргеевіч рыхтуецца да палёту, а на сцэне ён ляціць, а там ужо лаві гэтую птушку — ён вольны і свабодны. Ён складана рэпетуе і рыхтуецца, дасціпна шукае і вывучае кожны крок сваёй ролі", — дадаў акцёр Павел Харланчук.

Якім бачаць сябры і блізкія знакамітага беларускага акцёра, глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0