01:17 19 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.06
© Sputnik / Александр Шурмелев

Арганізатары паказалі гасцям, як можа выглядаць сары, а таксама зладзілі канцэрт індыйскай музыкі. Як беларусы спасцігалі індыйскую культуру, глядзіце на відэа.

Фестываль індыйскай культуры на працягу двух дзён праходзіў у прасторы "210 метраў". Гасцей запрашалі бясплатна, знаёмілі з традыцыйнымі індыйскімі танцамі і дэманстравалі нацыянальнае індыйскае адзенне.

Падчас дэфіле можна было паглядзець, як па-рознаму можа выглядаць сары. Многія госці сваёй вопраткай таксама дэманстравалі сімпатыю да індыйскай культуры — у кагосьці на руках было мноства бранзалетаў, хтосьці інакш паказваў сваё веданне Індыі.

Але і тыя, хто зусім нічога не ведалі пра краіну, змаглі трохі лепш зразумець яе каларыт і вывучыць традыцыі.

Тэги:
Нацыянальная культура, Індыя, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы