03:22 17 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.23

Мастак ствараў карціны на тэму гісторыі і міфалогіі Беларусі, Літвы і Польшчы.

Эскіз да карціны "Апошні вайдэлот Літвы з дачкой Плёнтай" 1901 года з'явіўся ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, паведамілі Sputnik у прэс-службе арганізацыі. Малюнак стаў першай працай Казіміра Альхімовіча ў зборы жывапісных твораў, якія належаць банку.

Казімір Альхімовіч – беларускі мастак, які паходзіць са Шчучынскага раёна. Ён атрымаў мастацкую адукацыю ў Віленскай гімназіі. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў быў сасланы на Урал, пасля амністыі жыў і працаваў у Варшаве. Ствараў палотны на тэму гісторыі і міфалогіі Беларусі, Літвы і Польшчы.

На эскізе, набытым Белгазпрамбанкам, намалявана дзяўчына — Плёнта. Яна трымае за руку вайдэлота, які абапіраецца на посах. Вайдэлотамі называлі святароў у свяцілішчах агню старажытных літоўцаў і прусаў. У іх абавязкі ўваходзіла прымаць ахвяры, сачыць за календаром святаў, а таксама навучаць моладзь і даваць парады.

Карпаратыўная калекцыя Белгазпрамбанка складаецца з шэдэўраў беларускіх мастакоў і культурных дзеячаў. Её належыць найбольш поўны ў Беларусі збор мастакоў Парыжскай школы і нават кнігі Францыска Скарыны і Сімяона Полацкага. У мінулым годзе банк рэалізаваў праект, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

По теме

Кіраўнік Белгазпрамбанка: Скарына - местачковы герой
Мастацтвазнаўца патлумачыў, чаму на Sotheby's не змаглі прадаць Малевіча
Хаім Суцін напісаў самую дарагую ў беларускім мастацтве карціну
Мастацтвазнаўца: Кузьміч і яго мадонны - гэта самастойная гісторыя
Тэги:
Белгазпрамбанк, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы