06:28 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20

Узгаранне ўзнікла ў службовых памяшканнях храма, сур'ёзнай шкоды пажар не нанёс.

Пажар у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Гожа (Гарадзенскі раён) здарыўся каля 18:00 14 жніўня. Узгаранне, якое пачалося ў электрашчытавой касцёла, было ліквідавана супрацоўнікамі МНС, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, таму сур'ёзнай шкоды агонь не нанес, паведаміў партал katiolik.life.

У выніку былі пашкоджаны службовыя памяшканні храма, дзе захоўваліся архівы і дакументы.

У якасці папярэдняй версіі інцыдэнту разглядаецца пападанне маланкі.

Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла быў пабудаваны ў 1862-1869 гадах, апошні раз ён гарэў падчас Другой сусветнай вайны.

Тэги:
касцёл, Пажар, МНС Беларусі, Гарадзенская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы