Відэа

Uzari напісаў гімн для St. Petersburg Open 2018

Падпісацца
Акрамя таго, песня артыста ўвайшла ў спіс лепшых на адборы гімна будучых Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Удзельнік "Еўрабачання-2015", беларускі спявак і кампазітар Uzari (Юрый Наўроцкі) стаў аўтарам афіцыйнага гімна міжнароднага турніру па тэнісе St. Petersburg Open 2018, які адбудзецца ў верасні ў Паўночнай сталіцы Расіі.

Кампазіцыя пад назвай Be Open прагучыць у трансляцыі на 120 краін. Акрамя таго, Uzari і Дзіма Білан выступяць 23 верасня на закрыцці турніру з маштабным шоу.

Як нагадалі ў прэс-службе артыста, напісаў Uzari і сваю версію гімна II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у наступным годзе ў Мінску. Песня This Land прайшла ў пяцёрку лепшых, і цяпер артыст заклікае падтрымаць яго кампазіцыю ў анлайн-галасаванні.

Uzari вядомы не толькі як спявак і кампазітар, артыст актыўна развівае ўласны прадзюсарскі цэнтр і рыхтуе кампазіцыі і нумары для многіх маладых артыстаў. "Выхаванцы" артыста рэгулярна ўдзельнічаюць у адборах на "Еўрабачанне" і іншых конкурсах.

Стужка навiн
0