10:32 21 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.23

Амерыканка назірала ў сваім садзе вельмі незвычайнае відовішча: сотні мурашак цягнулі пялёсткі кветак і складалі іх вакол мёртвага чмяля. Гэтае незвычайнае "пахаванне з ушанаваннямі" яна захавала на відэа.

Вельмі незвычайнае відовішча адкрылася перад жыхаркай амерыканскага штата Мінесота Ніколь Уэбінджар, калі яна прыбірала ў сваім садзе. Жанчына ўбачыла, як мноства маленькіх мурашак прыносяць пялёсткі кветак і пакідаюць іх вакол мёртвага чмяля, і зняла гэта на відэа.

"Відаць, у іх было пахаванне", — прыводзіць каментар аўтара відэа навуковы партал Sciencealer.

Аднак навукоўцы абверглі здагадку жанчыны пра тую з'яву, якую яна назірала. Эколаг Марк Элгар з Універсітэта Мельбурна выказаў версію, што мёртвы чмель проста апынуўся ля ўваходу ў жыллё мурашак. Ёсць і іншае меркаванне: энтамолагі лічаць, што ў "рытуала" ёсць выключна прагматычнае тлумачэнне. На іх думку, мурашы спрабавалі заглушыць пах чмяля пахам кветак.

Тэги:
насякомыя

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы