Відэа

Ветразь замест даху і ўсё кулём: беларус зняў наступствы тайфуна "Джэбі"

Падпісацца
Мінчанін Андрэй Долбік, які знаходзіцца ў японскім горадзе Нагоя, стаў відавочцам нашэсця разбуральнага тайфуна "Джэбі" і даслаў відэадоказы ў рэдакцыю Sputnik. Глядзіце на відэа, што здарылася з месцам яго працы.

Андрэй працуе на аўтасэрвісе ў горадзе Нагоя, ён захаваў наступствы праходжання тайфуна. У знятым беларусам роліку можна ўбачыць перавернутыя канструкцыі, месцамі нават складана зразумець, як яны выглядалі да таго, як іх разбурыў вецер.

У будынку сэрвісу парывамі ветру знесла дах, замест яго часова прыстасавалі ветразь ад яхты, які таксама можа пратрымацца зусім нядоўга.

"Хоць пры гэтым цяпло", — з іроніяй адзначае мінчанін, дадаючы, што градуснік паказвае +28. У каментары ён распавёў, што перад тайфунам улады разаслалі ўсім СМС-паведамленні з папярэджаннем.

Тайфун "Джэбі" пракаціўся па Японіі напярэдадні. Як вынік — сарваныя дахі, перавернутыя аўтамабілі, парушанае электразабеспячэнне, дзевяць загінулых і сотні пацярпелых.

Стужка навiн
0