02:32 24 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
© Sputnik /

Беларусам паказалі спектакль паводле прозы Віктара Астаф'ева - аб пасляваенным жыцці і аб дзіцячых успамінах пісьменніка. Акцёры прызналіся, што ў кожнага ў сям'і былі астаф'еўскія героі, і гэта робіць спектакль яшчэ больш блізкім кожнаму.

Акцёры Маскоўскага мастацкага тэатра імя А.П. Чэхава выступілі перад беларускім гледачом са спектаклем паводле прозы Віктара Астаф'ева.

"Віктар Астаф'еў — мой любімы пісьменнік, які мяне ўразіў яшчэ ў школе. Для мяне гэта аўтар узроўню Талстога. Таму ставіць яго прозу мне было не складана. Да таго ж, у нас выдатная каманда аднадумцаў", — распавяла рэжысёр Марына Бруснікіна.

Беларускаму гледачу паказалі спектакль "Пралётны гусак" у пастаноўцы Бруснікінай па двух расказах Віктара Астаф'ева. Першы акт пастаўлены па матывах аповяду "Пралётны гусак" і распавядае трагедыю простых людзей, якія перажылі вайну і не здолелі справіцца з цяжкасцямі пасляваеннага жыцця. Другі акт — па апавяданні "Бабуліна свята", гэта светлая гісторыя, расказаная па матывах дзіцячых успамінаў Астаф'ева.

Рэжысёр сумесна з трупай прыдумалі нетрывіяльны сцэнічны ход — акцёр звяртаўся напрамую да гледача, знікла "чацвёртая сцяна", якая аддзяляе сцэну ад залы. А калі на рэпетыцыях разбіралі сцэнар, аказалася, што ў кожнага з акцёраў былі ў сям'і астаф'еўскія героі, так што ўсё, пра што кажа пісьменнік, быццам бы амаль пра ўсіх нас.

Выступ адбыўся ў межах праграмы "Вялікія гастролі 2018" Федэральнага цэнтра падтрымкі гастрольнай дзейнасці міністэрства культуры. Праект "Вялікія гастролі" рэалізуецца з 2014 года і ўяўляе сабой маштабныя гастролі драматычных, лялечных і музычных тэатраў Расіі.

Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў паказ спектакля.

Тэги:
ММТ імя А. П. Чэхава, Віктар Астаф'еў, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы