Відэа

Фарбы бабінага лета ў Мінску - як праводзяць сонечныя будні мінчанкі

Падпісацца
Ападкаў беларусы могуць не чакаць у большасці раёнаў да самых выходных, бабіна лета ў Беларусі пачынаецца.

Бабіна лета на гэтым тыдні прынясе ў некаторых рэгіёнах Беларусі да 20 градусаў цяпла. Мінчанкі бавяць сонечныя дзянькі ў горадзе, хтосьці - за прагулкамі, хтосьці - за працай. Карэспандэнт Sputnik паназіраў за гараджанамі ў натуральным асяроддзі пражывання і высветліў, што бабінаму лету ў роўнай ступені рады і людзі, і птушкі.

У чацвер тэмпература паднімецца да 19 градусаў. Цяплей за ўсё, па чаканнях сіноптыкаў, будзе ў пятніцу. У гэты дзень паветра прагрэецца да 20 градусаў. У Гідраметцэнтры распавялі, што да канца тыдня надвор'е захаваецца цёплае і пераважна без ападкаў.

Так што хоць беларусы ўжо і паспелі засмуціцца, пачуўшы прагноз сіноптыкаў, якія запэўнівалі, што бабіна лета скончылася на гэтых выхадных, яны зноў могуць падбадзёрыцца. Бабіна лета вярнулася, і час лавіць цёплыя дні. Глядзіце на відэа, як мінчане радуюцца цяплу.

Стужка навiн
0