Любімы гледачамі акцёр Уладзімір Васільевіч Гасцюхін зараз прымае ўдзел адразу ў двух маштабных праектах "Кінастудыі КІТ", здымкі якіх стартавалі ў Мінску.
Першы з іх - шматсерыйная гістарычная сага "Айчым" здымаецца па замове расійскага Першага канала і распавядае пра лёс жыхаркі аддаленага ўральскага пасёлка ў пасляваенны час, якая гадамі чакае з фронту свайго любімага мужа. Серыял ахоплівае падзеі, што адбываюцца ў пасляваеннай вёсцы на працягу 15 гадоў, і жыццё адразу двух пакаленняў - бацькоў і іх сталеючых дзяцей.
Другі вялікі праект з удзелам Уладзіміра Гасцюхіна - серыял "Моцная слабая жанчына" - "Кінастудыя КІТ" здымае па замове тэлеканала "Расія". Гэтая гісторыя адразу некалькіх лёсаў пачынаецца ў правінцыйным мястэчку ў 1989 годзе і працягваецца ў Маскве ўжо ў "ліхія 90-ыя". У цэнтры ўвагі стваральнікаў серыяла - няпросты часовы перыяд з пачатку дзевяностых да канца нулявых, які стаў своеасаблівай мяжой не толькі ў жыцці герояў, але і ўсёй краіны.
Поўную версію размовы з акцёрам тэатра і кіно, кінарэжысёрам, народным артыстам Беларусі Уладзімірам Гасцюхіным у студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.