18:38 16 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Белтелерадиокомпания

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праспяваў разам з актывістамі БРСМ кампазіцыю Аляксандры Пахмутавай "Аб трывожнай маладосці". Глядзіце на відэа, як кіраўнік дзяржавы спяваў песню.

Акампанаваў беларускаму лідару яго малодшы сын Мікалай Лукашэнка: мелодыю для ўсеагульнай песні ён выканаў на раялі ў чатыры рукі разам з адной з удзельніц мерапрыемства. Сюжэт паказалі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Беларускі лідар сустрэўся з актывам БРСМ у панядзелак у Палацы Незалежнасці з нагоды стагоддзя камсамола: у рамках сустрэчы ён пагутарыў з актыўнай моладдзю, закрануўшы розныя аспекты жыцця.

Прэзідэнт таксама паказаў удзельнікам мерапрыемства свой камсамольскі білет, пазнаёміўся з пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў і лепшымі студатрадаўцамі.

Чытайце таксама:

Тэги:
БРСМ, Мікалай Лукашэнка, Мінск, Аляксандр Лукашэнка
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы