11:20 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16

Адзін з мінскіх пабаў на Хэлоўін арганізатары ператварылі ў постапакаліптычны свет з рэшткамі цывілізацыі, якая спрабуе выжыць. Як адзначалі свята ў сталіцы - глядзіце на відэа Sputnik.

Вечарыны ў гонар святкавання Хэлоўіна прайшлі ў многіх установах Беларусі 31 кастрычніка, у прыватнасці, атмасфернае мерапрыемства разгарнулася ў сталічным пабе "Бруге" - тут усю ноч працягвалася гучная тэматычная вечарынка.

На працягу вечара ў пабе грукатала музыка пад стаць святу, адбываліся містычныя перформансы, раскінуліся інтэрактыўныя пляцоўкі, клеткі з "заражанымі", паказвалі шоу хадулісты і шаманы, а ў фотахоле стварылі змрочныя дэкарацыі.

Многія госці падышлі да свята адказна - прыйшлі ў жудасных касцюмах, звярнуліся да прафесіяналаў за адпаведным грымам. Як адзначалі Хэлоўін у Мінску - глядзіце на відэа Sputnik.

Тэги:
Мінск, Хэлоўін
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы